БЕЛ Ł РУС

У Данецку штурмам узялі ваенную пракуратуру

4.05.2014 / 22:40

Сёння, 4 мая, каля тысячы прарасейскіх настроеных грамадзян ўзялі штурмам ваенную пракуратуру Данецкага гарнізона. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар пракуратуры па наглядзе за выкананнем законаў у ваеннай сферы Паўднёвага рэгіёна Украіны Павел Аксёнаў.

«Даволі такі шматлікая група асоб пранікла ў будынак. Будынак быў зачынены, быў сёння не працоўны дзень — унутры нікога не было. Яны ўзламалі дзверы і праніклі ўнутр, была пашкоджана маёмасць», — праінфармаваў Аксёнаў.

На будынку ваеннай пракуратуры быў узняты сцяг «Данецкай народнай рэспублікі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула