БЕЛ Ł РУС

Авакаў: У ходзе антытэрарыстычнай аперацыі загінулі больш за 30 тэрарыстаў і 4 сілавікі

6.05.2014 / 09:03

У ходзе антытэрарыстычнай аперацыі загінула 4 сілавікі, а з тэрарыстаў, па падліках міліцыі, загінулі больш за 30 чалавек.

Reuters.com

Пра гэта напісаў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў у каментарах у сваім Facebook.

«Сёння нашы страты — 4 байцы і 20 параненых. Па нашай ацэнцы, у тэрарыстаў страты за 30 чалавек. Параненых дзясяткі», — паведаміў ён.

Паводле яго слоў, у Славянску «вельмі многія крымчане, сустракаюцца і рускія», у панядзелак «былі і чачэнцы».

Авакаў сказаў, што «украінскія вайскоўцы не могуць страляць па мірным насельніцтве».

«Гэтым абмежаваннем актыўна карыстаецца вораг. Вораг за яго хаваецца і страляе адтуль…», — напісаў кіраўнік МУС.

«У нас войска развальвалі метадычна. У нас няма адэкватных спецпадраздзяленняў. Тое, што зараз адбываецца, гэтая баявая згуртаванасць, — першая за шмат гадоў. Мы бачым, хто ёсць хто. Хто імітатар, хто адмаўляецца, хто гуляе. А хто не баіцца. зразумейце і дапамагайце», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула