БЕЛ Ł РУС

Расія рыхтуе 9 мая ў Севастопалі грандыёзны парад

6.05.2014 / 10:29

Nashaniva.com

У ваенным парадзе ў Севастопалі 9 мая возьмуць удзел 70 самалётаў Ваенна-паветраных сіл Расіі, якія «ўвасобяць 70-ю гадавіну вызвалення Крыма ад нямецка-фашысцкіх войскаў».

Пра гэта паведаміў міністр абароны, генерал арміі РФ Сяргей Шайгу на селектарнай нарадзе ў аўторак.

«Вы ведаеце, што ў гэтым годзе Крым і Севастопаль адзначаюць 70-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У сувязі з гэтым міністэрствам абароны падрыхтавана насычаная святочная праграма. Так, у Севастопалі і Керчы пройдуць ваенныя парады. Акрамя таго, у Севастопалі адбудзецца парад караблёў Чарнаморскага флоту і дэманстрацыйны пралёт 70 самалётаў Ваенна-паветраных сіл», — сказаў Шайгу, паведамляе Gazeta.ua.

Дадамо таксама, што ў маі будзе адзначацца яшчэ адна важная гадавіна для Крыма, гэтым разам сумная.

70 гадоў таму, 18 мая 1944 г., адбылася дэпартацыя сталіністамі крымскататарскага народа ва Узбекістан, Казахстан і Таджыкістан. У выніку былі выселеныя 228 тыс. чалавек. Крымскім татарам забаранялі вяртацца назад пад пагрозай катаржных працаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула