Прэзідэнт Францыі: Або Украіна правядзе выбары, або пачнецца хаос
Украіне вельмі важна правесці 25 мая прэзідэнцкія выбары, бо ў адваротным выпадку яе могуць ахапіць хаос і грамадзянская вайна.
Пра гэта заявіў у аўторак прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд у эфіры тэлеканала БФМ-ТВ.
«Трэба зрабіць усё, каб пазбегнуць грамадзянскай вайны, таму што калі такі канфлікт пачынаецца, ніколі не ведаеш, калі ён завершыцца», — дадаў Алянд.
Ён паведаміў, што праінфармаваў расійскае кіраўніцтва, наколькі вялікае значэнне надае Францыя выбарам ва Украіне. Алянд удакладніў, што кантактаваў з Масквой па гэтым пытанні не наўпрост, а праз пасярэднікаў.