Дыппрадстаўніцтва ЗША ў Казахстане можа ўзначаліць былы пасол у Беларусі
Пасольства ЗША ў Казахстане можа ўзначаліць Джордж Крол, паведамляе Tengrinews.kz.
У прэс-службе пасольства пацвердзілі факт намінацыі на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Злучаных Штатаў Амерыкі ў Казахстане Джорджа Крола, дадаўшы, што тэрміны прызначэння і яго прыбыцця ў рэспубліку на сёння не вядомыя.
Сёння Джордж Крол займае пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара ва Узбекістане.
Джордж Крол быў паслом у Беларусі з 2002 па 2006 гг.