БЕЛ Ł РУС

У паловы беларусаў заробак менш за 500 даляраў

6.05.2014 / 11:55

У Беларусі больш як паўтара мільёна работнікаў (48,4% ад сярэдняспіскавай колькасці супрацоўнікаў арганізацый) атрымалі ў сакавіку зарплату, якая была ніжэйшая за 5 млн. рублёў (прыблізна 500 долараў у эквіваленце), сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі. 

Так, паводле звестак за сакавік, заработную плату 5 і больш мільёнаў рублёў атрымалі 1,68 млн. работнікаў. 

Разам з тым у 618 тыс. работнікаў месячны даход складае ад 4 да 5 млн. рублёў,

839,4 тыс. зарабілі ў сакавіку ад 3 да 4 млн. рублёў,

даход у 112,9 тыс. чалавек склаў ад 2 да 3 млн. рублёў.

Пры гэтым 6,9 тыс. супрацоўнікаў арганізацый атрымалі за сакавік ад 1 да 2 млн. рублёў, а 114 чалавек — менш за 1 млн. рублёў. 

Такім чынам, у сакавіку 1 млн. 577,5 тыс. работнікаў (48,4% ад агульнай колькасці) атрымалі заработную плату ніжэйшую за 5 млн. рублёў. Сакавіцкая зарплата была налічана супрацоўнікам беларускіх арганізацый у красавіку. З сярэдзіны красавіка долар у абменных пунктах банкаў каштуе 10.000 і больш беларускіх рублёў. 

Як паведамлялася раней, сярэдняя зарплата па краіне ў сакавіку склала 5,75 млн. рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула