БЕЛ Ł РУС

Суды над маладафронтаўцамі: Дземідзенка — 20 сутак, Мускі — 20 сутак, Цянюта — 10 сутак

6.05.2014 / 12:16

Nashaniva.com

Сёння ў Беларусі праходзяць суды на чальцамі зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт», затрыманымі цягам 4—5 мая, паведамляе сайт арганізацыі.

Мікола Дземідзенка асуджаны на 20 сутак, фота Радыё Свабода

Затрыманага ў Мінску 5 мая Міколу Дземідзенку (Фрунзенскі раённы суд) сёння арыштавалі на 20 сутак — нібыта за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі. Супрацоўнікі міліцыі Крук і Зянько сьведчылі на судзе, што Дземідзенка спраўляў натуральную патрэбу ў грамадкім месцы і на заўвагі міліцыі не рэагаваў. Справу Демідзенкі разглядала суддзя Лапо

Андрусь Цянюта асуджаны Чыгуначным судом Гомеля на 10 сутакбвiнавачванне па артыкуле КаАП 17.1: дробнае хулiганства).

Суд Ленінскага раёна Мінску арыштаваў Міхася Мускага на 20 сутак.

Зміцер Крамянецкі аштрафаваны на 2,25 млн рублёў (15 базавых велічыняў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула