БЕЛ Ł РУС

Германія прапануе пяць крокаў па вырашэнні крызісу ва Украіне

6.05.2014 / 12:33

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер прапанаваў план з пяці пунктаў для ўрэгулявання крызісу ва Украіне.

Пра гэта ён напісаў у артыкуле, апублікаваным у Frankfurter Allgemeine Zeitung.

Штайнмаер, у прыватнасці, прапануе пасрэдніцкую ролю АБСЕ і правесці другую сустрэчу «Жэнеўскай чацвёркі» (ЕС, ЗША, Расіі і Украіны).

«На сёння, на мой погляд, перадуcім важныя наступныя пяць крокаў», — адзначыў дыпламат.

Па-першае, Штайнмаер прапануе правесці другі раўнд чатырохбаковых перамоў па Украіне.

«Гэта было б магутным палітычным сігналам, што ўсе чатыры бакі сустрэчы ў Жэневе прызнаюць дамоўленасці і хочуць ўвасабляць іх у жыццё», — лічыць ён.

Па-другое, Штайнмаер падкрэсліў важнасць правядзення намечаных на 25 мая прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне, якія «дэмакратычным спосабам узаконяць уладу новага ўкраінскага кіраўніцтва і паспрыяюць стабілізацыі палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў краіне».

Па-трэцяе, ён прапануе ўзмацніць пасрэдніцкую ролю АБСЕ, у прыватнасці шляхам правядзення круглых сталоў і канферэнцый на нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях.

Па-чацвёртае, падкрэсліў нямецкі дыпламат, трэба весці дыскусію адносна канстытуцыйнай рэформы ва Украіне шляхам прыцягнення прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў краіны і грамадскасці.

Пятым пунктам ён назваў «раззбраенне недзяржаўных груповак і вызваленне грамадскіх будынкаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула