БЕЛ Ł РУС

У Кіеве адмянілі ваенны парад 9 мая

6.05.2014 / 13:28

У Кіеве не плануюць масавага шэсця і ваеннага параду 9 мая з-за магчымых правакацый.

У мэрыі паведамілі, што абмяжуюцца ўскладаннем кветак, ушаноўваннем памяці загінулых у раёнах, пачастункам ветэранаў вайны салдацкай кашай і канцэртнай праграмай.

Арганізатары асцерагаюцца, каб імпрэзамі не скарысталіся прарасійскія правакатары.

«Інфармацыя такая, што трэба стварыць карцінку для расійскіх каналаў, дзе б'юць ветэранаў, нападаюць на іх. Гэта можа быць лакальна, каб выкарыстоўваць гэтыя кадры і на ўвесь свет шумець», — заявіў старшыня КГДА Уладзімір Бандарэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула