Пад Данецкам прапала экс-кандыдат у прэзідэнты Украіны
З кандыдатам у прэзідэнты Украіны, былым міністрам сацыяльнай палітыкі (2012-2014) Наталляй Каралеўскай знікла сувязь праз некалькі гадзін пасля выезду з Днепрапятроўска ў Данецкую вобласць, куды яна адправілася для эвакуацыі інвалідаў са Славянска, паведамляюць Украінскія навіны.
«Сёння я планавала наведаць Данецк і пракантраляваць сітуацыю з эвакуацыяй. Але аэрапорт у Данецку зачынілі па незразумелых прычынах. Пасля я са сваёй камандай ляцім у Днепрапятроўск, а адтуль будзем праходзіць блокпасты і дабірацца ў Данецк на аўто», — гаворыцца ў апошнім запісе на яе старонцы ў Facebook.