БЕЛ Ł РУС

Тэрарысты захопліваюць Салядар

6.05.2014 / 17:24

Дзве групы тэрарыстаў пачалі захоп горада Салядар у Данецкай вобласці.

Пра гэта народны дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Аляксандр Брыгінец напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

«Толькі што актывісты «Украінскай справы» паведамілі, што адбываецца захоп Салядара. Дзве групы тэрарыстаў рухаюцца да цэнтра. Адна з боку станцыі «Соль», а другая з Белагарадка», — напісаў парламентар.

Паводле інфармацыі народнага дэпутата, захопнікі ўрываюцца ў дамы. Патрабуюць у людзей паказаць пашпарты.

«Разумею, што гэта зачыстка па зрыву прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэты факт МУС мной ужо паведамлена», — дадаў Брыгінец.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула