БЕЛ Ł РУС

Міліцыянты высьвятлялі асобу Вячоркі

5.11.2007 / 12:33

Вінцук Вячорка быў затрыманы, калі кіраваўся на гарадзенскі абласны сход сяброў Партыі БНФ.


Вінцук Вячорка

Аўтамабіль, у якім знаходзіўся старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, быў затрыманы 4 лістапада супрацоўнікамі міліцыі. В.Вячорка накіроўваўся ў Гродна на сход мясцовай абласной арганізацыі Партыі БНФ. Машына была адканваяваная ў гродзенскі гарадскі аддзел ДАІ. Пасля працэдуры высвятлення асобы палітыка адпусцілі.

В.Вячорка назваў сваё затрыманне беспадстаўным і звязвае яго з запланаваным партыйным сходам.

«Сарваць сход ім не ўдалося. Я выбраўся з машыны і трапіў на сустрэчу, — паведаміў В.Вячорка. — Мы правялі справаздачны сход, падчас якога былі вылучаныя дэлегаты на з’езд Партыі БНФ. Сход ухваліў справаздачы і высока ацаніў дзейнасць кіраўнікоў структуры Вадзіма Саранчукова і Сяргея Антусевіча».

Паводле слоў В.Вячоркі, мерапрыемства праходзіла пад наглядам міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула