У цэнтры Марыупаля гараць шыны, чуваць стрэлы
Цэнтральная вуліца Марыупаля (поўдзень Данецкай вобласці), праспект Леніна, перакрыты, ля захопленага гарсавета гараць шыны.
Пра гэта паведамляе сайт 0629 са спасылкай на відавочцаў.
Па дадзеных партала, у раёне ваеннай базы ў Марыупальскім аэрапорце адбылася перастрэлка. Тут людзі ў чорным і камуфляжы абстралялі некалькі аўтамабіляў. Аднаму з іх, «Волзе», прастрэлілі радыятар. Таксама пашкоджаныя некалькі мікрааўтобусаў.
У цэнтры горада зноў чуць гук сірэны. На скрыжаванні пр. Леніна і вул. Казанцава зноў гараць покрыўкі аўтамабіляў. Дым вельмі густы і бачны за некалькі кіламетраў.