БЕЛ Ł РУС

Колькі зарабляе Міхаіл Мясніковіч?

7.05.2014 / 11:31

ЯМ

Аклад прэм'ер-міністра складае 11,5 мільёна рублёў.

Былы прэм'ер-міністр Вячаслаў Кебіч даў вялікае інтэрв'ю парталу tut.by. У ім палітык, які цяпер працуе ў Беларускім гандлёва-фінансавым саюзе, расказаў пра крыніцы сваіх даходаў.

Апроч зарплаты памерам 7 мільёнаў рублёў, ён атрымлівае персанальную пенсію ад прэзідэнта. «Яна складае 75% ад акладу прэм'ер-міністра краіны і дасягае 8,5 мільёна рублёў», — расказаў Кебіч.

Атрымліваецца, што ў цяперашняга прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча аклад складае 11,33 мільёна рублёў. Гэта ўдвая больш за сярэдні заробак у Беларусі. Праўда, Мясніковіч можа атрымліваць яшчэ прэміі і дадатковыя выплаты.

* * *

Кебіч: «Калі чалавек доўга знаходзіцца ва ўлады, яго перастаюць любіць»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула