БЕЛ Ł РУС

Пятро Парашэнка заклікае да новых санкцый супраць Расіі

7.05.2014 / 14:10

Кандыдат на пасаду прэзідэнта Украіны Пятро Парашэнка заклікаў Еўропу і ЗША перайсці да наступнага этапу санкцый у дачыненні да Расіі, калі Крэмль падтрымае рэферэндум, які хочуць правесці сепаратысты на ўсходзе Украіны 11 мая.

Такую заяву Парашэнка зрабіў перад сустрэчай з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель ў Берліне.

Наконт правядзення рэферэндумаў аб незалежнасці 11 мая абвясцілі прарасійскія актывісты ў Данецкай і Луганскай абласцях.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Пятро Парашэнка лічыцца лідарам перадвыбарнай гонкі ва Украіне. Ён займаў пасаду міністра замежных спраў ва ўрадзе Юліі Цімашэнкі і пасаду міністра эканамічнага развіцця і гандлю ва ўрадзе Мікалая Азарава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула