БЕЛ Ł РУС

У Гомелі затрыманы грамадскі актывіст Дзмітрый Карашкоў

7.05.2014 / 14:22

У Гомелі міліцыя затрымала каардынатара грамадзянскай ініцыятывы «Хопіць піць — трэба жыць» Дзмітрыя Карашкова. 

Гэта здарылася ў 8.30. Прыблізна ў 8.00 Карашкоў заходзіў да знаёмай, якая жыве ў раёне чыгуначнага вакзала. Праз паўгадзіны актывіст выйшаў ад яе, і мабільная сувязь з ім перапынілася. 

«Ён паспеў патэлефанаваць мне прыкладна ў 8.30 і сказаць, што яго забіраюць, потым тэлефон стаў недаступным. З-за якіх прычын Дзмітрый быў затрыманы — невядома. Мы ўчора бачыліся, і ён згадваў неаднаразовыя тэлефанаванні ад супрацоўнікаў міліцыі з патрабаваннем прыйсці ў аддзел на нейкую размову», — паведаміў БелаПАН актывіст ініцыятывы «Хопіць піць — трэба жыць» Канстанцін Жукоўскі. 

Зараз мабільны тэлефон затрыманага адключаны. У гомельскім ІЧУ сцвярджаюць, што ў іх Карашкова няма. 

Раней, у красавіку 2014 года, Карашкова выклікалі ў Следчы камітэт на апытанне. Супрацоўнікі СК цікавіліся, з якой мэтай актывіст наведваў Кіеў. 

11 сакавіка Дзмітрый Карашкоў і каардынатар зарэгістраванай у Чэхіі грамадскай арганізацыі «Малады фронт» Станіслаў Була правялі пікет каля расійскага пасольства ў Мінску. Яны трымалі плакаты «Пуцін — вораг Украіны і Расіі», «Пуцін, рукі прэч ад Украіны, не вайне!». Актывісты былі затрыманы міліцыяй, суд пакараў іх адміністрацыйным арыштам на 15 і 11 сутак адпаведна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула