БЕЛ Ł РУС

На час ЧС па хакеі ў Мінску ўводзяцца абмежаванні паркоўкі

7.05.2014 / 14:23

З 18.00 8 мая забараняецца стаянка транспартных сродкаў у Цэнтральным раёне Мінска па перыметры «Мінск-Арэны» ў межах вуліц Радужная, Ціміразева, Нарачанская — праспекта Пераможцаў у сувязі з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі, паведаміла ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. 

З 18.00 8 мая да 15.00 9 мая ў сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, забараняецца стаянка транспартных сродкаў на ўчастку вуліцы Камуністычнай ад вуліцы Краснай да дома-музея I з'езда РСДРП і на мясцовым праездзе ад дома-музея I з'езда РСДРП да вуліцы Кісялёва, а таксама па Кісялёва ад вуліцы Краснай да плошчы Перамогі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула