БЕЛ Ł РУС

У тэрарыстаў у Славянску з'явіліся супрацьтанкавыя ракетныя комплексы «Фагот»

7.05.2014 / 14:33

На блокпастах у Славянску, што ў Данецкай вобласці, сепаратысты ўстанавілі супрацьтанкавыя кіраваныя ракетныя комплексы «Фагот».

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Украіны, удакладняючы, што гэтыя комплексы прызначаны для барацьбы з браніраванымі цэлямі, разбурэння схованак і знішчэння агнявых сродкаў і кропак праціўніка, верталётаў на адлегласці да 2 км.

Акрамя таго, паведамляецца, што «ў Славянску з'явіліся крымскія казакі».

Асноўныя дарогі ў горадзе кантралююцца сепаратыстамі. Яны правяраюць не толькі дакументы, але і мабільныя тэлефоны (фота і відэа). Людзі напалоханыя, школы, дзіцячыя сады і крамы не працуюць. Відавочцы кажуць, што нават паваленыя слупы электрасетак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула