Працэс над супрацоўнікамі КДБ, якія зьбілі Зянона Ломаця, адкладзены
Працэс пройдзе за закрытымі дзьвярыма. Прозьвішчаў абвінавачаных у Вярхоўным Судзе не называюць.
Зянон Ломаць |
Ад генэральнага пракурора Беларусі Пятра Міклашэвіча раней стала вядома, што з чатырох абвінавачаных трое супрацоўнікі КДБ, адзін — супрацоўнік Савету бясьпекі.
Нагадаем, Зянона Ломаця зьбілі ў жніўні ў Магілёве. Паводле адной з вэрсіяў, супрацоўнікі КДБ, якія зьбілі Зянона Ломаця, падчас інцыдэнту нібыта былі ў міліцэйскай форме.
Празь некалькі дзён пасьля інцыдэнту адправілі ў адстаўку старшыню КДБ Сьцяпана Сухарэнку і ягонага першага намесьніка Васіля Дземянцея.