У Гомелі на аўто з расійскімі нумарамі накрэмзалі расійскі герб і «З днём перамогі!» ФОТАФАКТ
У ноч з 8 на 9 мая ў Гомелі па вуліцы Галавацкага невядомыя распісалі некалькі аўтамабіляў з расейскімі нумарамі «віншаваннямі» да Дня Перамогі.
На адной з машын на капоце была намаляваная стылізацыя пад расейскі герб у выглядзе двухгаловай птушкі, на другой — віншаванне «З Днём Перамогі!».