БЕЛ Ł РУС

Пад Славянскам баевікі забілі праваслаўнага святара, які апекаваўся імі

9.05.2014 / 19:5

Баевікі Данбаса расстралялі праваслаўнага святара, які спрабаваў паразумецца з імі.

Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар выдання «Востраў» Сяргей Гармаш. «У Горлаўцы на блокпосце сепаратысты застрэлілі праваслаўнага бацюшку. Жыў побач, выйшаў заклікаць іх да розуму. Не дамовіліся…», — адзначыў ён.

Пазней Гармаш дапісаў: «Святар, які загінуў у Горлаўцы — айцец Павел, УПЦ Маскоўскага патрыярхата, служыў святаром у Аляксеева-Дружкоўцы. Стралялі чачэнцы».

Прэс-сакратар УПЦ (МП) Георгій Каваленка паведаміў, што факт гібелі святара пацвердзілі ў Горлаўскай епархіі, аднак гэты бацюшка ўжо не быў на службе ў епархіі і быў па-за іх штатам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула