БЕЛ Ł РУС

«Нам давялося пераадолець шантаж»: збой у часе цырымоніі адкрыцця на словах Лукашэнкі

9.05.2014 / 21:9

Nashaniva.com

Падчас трансляцыі выступу Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі адкрыцця чэмпіяната свету па хакеі на «Мінск-Арэне» знік гук.

«Не буду хаваць, нам давялося пераадолець нямала складанасцяў і шантаж, палітычны ціск з боку пэўных сіл, якія прадузята ставяцца да Беларусі. На шчасце, перамог здаровы сэнс і павага да спартыўных каштоўнасцяў. У складзе наймацнейшых хакейных каманд свету да нас прыехалі гульцы, якія з'яўляюцца легендамі і зоркамі сусветнай велічыні…»

На гэтых словах прапала святло, знік і гук. Словы Лукашэнкі пра шантаж на англійскую мову так і не пераклалі.

Неўзабаве трансляцыя аднавілася, але замест мікрафона Лукашэнкі ўключылася музыка.

Кіраўнік Беларусі нешта казаў без мікрафона, а пасля, паказваючы рукой, перадаў слова кіраўніку сусветнай хакейнай федэрацыі. Раптам гук запрацаваў, і Лукашэнка зноў пачаў сваю прамову.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула