БЕЛ Ł РУС

На аўторак таксама прагназуюць моцныя дажджы

12.05.2014 / 12:36

У начныя гадзіны 13 мая часам пройдуць дажджы, месцамі па Віцебскай і Магілёўскай абласцях — моцныя дажджы. Днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. 

Вецер паўднёва-заходні 5—10 м/с, днём - з парывамі да 14 м/с. 

Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 6—12 градусаў. Днём будзе ад +13 да 18 градусаў, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да +21.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула