БЕЛ Ł РУС

Выпадак на Маладзечаншчыне: абакраў бабулю, каб аплаціць дарогу прастытутцы з Мінска

12.05.2014 / 13:28

40-гадовы мужчына жыў у 84-гадовай бабулі ў Маладзечанскім раёне. За гэта дапамагаў ёй па гаспадарцы, паліў печ, насіў ваду. Так жылі чатыры гады.

У адзін з дзён у лютым гаспадыні не было дома. Мужчына заўважыў у яе пакоі схаваны скрутак, які ляжаў паміж столлю і бэлькай. У ім было 5,5 мільёнаў рублёў і 260 даляраў. Мужчына іх скраў.

У судзе мужчына раскаяўся, але грошы не вярнуў. Грошы ён ужо патраціў на ежу, спіртное і таксі. Частка грошай пайшла на паслугі прастытуткі, а таксама каб прывезці яе на таксі з Мінска да сябе.

Жанчына патлумачыла, што гэтыя грошы адкладвала на пахаванне.

Мужчыну суд прызнаў вінаватым у крадзяжы, які здзейсніў другі раз. Яму прызначылі пакаранне − арышт на паўгода. Ён таксама павінен вярнуць бабулі скрадзенае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула