БЕЛ Ł РУС

У Казахстане забараняюць імпартны алкаголь, у тым ліку беларускі

12.05.2014 / 14:57

Забарона ўводзіцца з 1 чэрвеня 2014 года.

 у Казахстане забароняць увозіць і прадаваць на тэрыторыі краіны замежную алкагольную прадукцыю.

Падставай называюцца шматлікія парушэнні пры продажы алкагольнай прадукцыі вытворчасці Італіі, Францыі, Шатландыі, Расіі, Беларусі ды іншых краін. Прычым, сцвярджаюць у Казахстане, парушаецца як нацыянальнае заканадаўства, так і тэхнічны рэгламент Мытнага саюза.

У прыватнасці, выяўленыя такія парушэнні, як адсутнасць інфармацыі наконт назвы, месца знаходжання вытворцы або імпарцёра алкагольнай прадукцыі. Парушэннем называюцца пашкоджаная і невыразная маркіроўка на этыкетцы, а таксама адсутнасць або няпоўная інфармацыя на дзяржаўнай мове.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула