БЕЛ Ł РУС

У Беларусі праходзіць IX Міжнародны форум студэнцкіх хароў «Папараць-кветка — 2014».

12.05.2014 / 17:34

Форум сабраў звыш 300 удзельнікаў з сямі харавых калектываў Беларусі, Расіі і Літвы. Для іх арганізаваныя майстар-класы па вакальна-харавым мастацтве і творчыя сустрэчы з вядомымі кампазітарамі. 

Выступленні канкурсантаў праходзяць на розных сцэнічных пляцоўках Мінска, а таксама ў Маладзечне (Мінская вобласць). Першы канцэрт адбыўся 11 мая ў сталічным архікафедральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень пад скляпеннямі сабора прагучалі творы свецкай і духоўнай музыкі. 

Заключны гала-канцэрт форуму запланаваны на 13 мая ў Маладзечанскім музычным каледжы імя Агінскага. 

Усе ўдзельнікі «Папараць-кветкі — 2014» атрымаюць сертыфікаты і дыпломы, што прысуджаюцца спецыяльным экспертным саветам. 

Арганізатарам мерапрыемства выступіла ўпраўленне па справах культуры БДУ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула