БЕЛ Ł РУС

«Дзякуючы Вялікаму Кастрычніку мы набылі незалежную дзяржаву, адкрытую для сяброў»

6.11.2007 / 12:59

БЕЛТА

Віншаваньне А. Лукашэнкі з 7 лістапада.

Віншаваньне А. Лукашэнкі з 7 лістапада.

«Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас са святам - Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Кастрычнік 1917 года не толькі змяніў лёс вялікай краіны, але і ў многім вызначыў гістарычны шлях развіцця ўсяго чалавецтва. Дзевяноста гадоў таму рэвалюцыя далучыла мільёны людзей да працэсу пабудовы новага грамадства, не на словах, а на справе свабоднага ад эксплуатацыі, нацыянальнага прыгнёту і няроўнасці.

Дзякуючы перамозе Вялікага Кастрычніка здзейснілася мара многіх пакаленняў беларусаў - мы набылі незалежную дзяржаву, адкрытую для сяброў.

Сёння Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Усе даброты мы ствараем сваімі рукамі, розумам і талентам у імя нашай Радзімы. Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый - галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.

Шчыра жадаю вам, дарагія суайчыннікі, шчасця і здароўя, спакою і міру, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Аляксандр Лукашэнка»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула