БЕЛ Ł РУС

Асацыяцыя ЕС — Украіна можа быць падпісана да прэзідэнцкіх выбараў

13.05.2014 / 10:57

Еўрапейскі Саюз мае намер паскорыць працэдуру падпісання эканамічнай часткі Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Рады ЕС Херман ван Рампей на брыфінгу ў Кіеве.

«Еўрапейскі Саюз накіраваны на хуткі рух наперад у напрамку падпісання і часовага прымянення ўсіх палажэнняў», - заявіў ён.

Ван Рампей таксама заявіў, што ЕС не прызнае рэферэндумаў, якія прайшлі 11 мая на паўднёвым усходзе Украіны.

Кіраўнік Еўрарады адзначыў, што ЕС гатовы ўзмацніць санкцыі супраць Расіі ў выпадку далейшай дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне.

Палітычная частка Пагаднення аб асацыяцыі Украіны з Еўрасаюзам была падпісана 21 сакавіка ў Брусэлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула