БЕЛ Ł РУС

Экс-прэм'ер Ізраіля асуджаны на шэсць гадоў турмы

13.05.2014 / 11:19

Былы прэм'ер-міністр Ізраіля Эхуд Ольмерт прысуджаны да шасці гадоў зняволення паводле абвінавачання ў атрыманні хабараў.

AFP

Гэта справа аб карупцыі прывяла да першага ў гісторыі такога прысуду ў дачыненні да экс-кіраўніка ізраільскага ўрада.

Прычынай разбору стала здзелка з нерухомасцю, калі Ольмерт быў мэрам Іерусаліма. Суд у Тэль-Авіве прызнаў віну 68-гадовага палітыка ў сакавіку. Сам ён адмаўляе, што здзяйсняў супрацьпраўныя дзеянні.

Прадстаўнік Эхуда Ольмерта заявіў, што абарона будзе аспрэчваць вердыкт у Вярхоўным судзе, а да магчымага ўступлення прысуду ў сілу мае намер хадайнічаць аб вызваленні экс-прэм'ера пад заклад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула