БЕЛ Ł РУС

Турчынаў прапануе забараніць Кампартыю Украіны

13.05.2014 / 11:36

В.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў, што папросіць разгледзець пытанне аб забароне Кампартыі Украіны як датычнай да сепаратысцкай дзейнасці. Пра гэта ён сказаў падчас пасяджэння Вярхоўнай Рады.

Лідар украінскіх камуністаў Сіманенка паўтарае ў Вярхоўнай Радзе рыторыку расійскіх СМІ, gorodkiev.com.ua

Такім чынам ён адрэагаваў на выступ лідара партыі Пятра Сіманенкі, які абвінаваціў улады ў арганізацыі разні ў Адэсе, параўнаўшы яе з інквізіцыяй, абазваў праваахоўнікаў з заходніх абласцей і Нацгвардыю «галаварэзамі» ды заявіў, што яны нібыта расстралялі «мірную дэманстрацыю ў Марыўпалі».

У адказ спікер папрасіў выключыць мікрафон Сіманенку і заявіў, што пазбаўляе яго слова.

«У Марыупалі злачынцы-тэрарысты напалі на ўпраўленне ўнутраных спраў, забівалі міліцыянераў і менавіта іх абараніла рота дэсантнікаў!» — растлумачыў Турчынаў, назваўшы Сіманенку хлусам.

«Хлусу не месца ў парламенце!.. Ідзіце брахаць у іншае месца!» — сказаў ён у адказ на заўвагу незадаволеных камуністаў.

Па словах в.а. прэзідэнта, яго ўразіў цынізм КПУ.

«Сіманенка паўтарае хлусню і прапаганду, якія распаўсюджваюць расійскія сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку і на Захад. Гэта цынічная хлусня!» — абурыўся Турчынаў.

«Я буду звяртацца ў Міністэрства юстыцыі, ёсць вельмі шмат матэрыялаў аб саўдзеле Камуністычнай партыі ў арганізацыі тэрарыстычнай і сепаратысцкай дзейнасці», — заявіў ён.

«Я б прасіў Міністэрства юстыцыі разгледзець гэтае пытанне і пры наяўнасці доказаў падаць у суд матэрыялы аб забароне Кампартыі Украіны», — сказаў в.а. прэзідэнта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула