БЕЛ Ł РУС

Хакейны заўзятар з Латвіі памёр ад хваробы сэрца

13.05.2014 / 14:21

СМ

Яму стала кепска ў гатэлі.

Фота zp.lv.

52-гадовы латвіец Ілмарс Мелушкалнс прыехаў на Чэмпіянат свету па хакеі. Ён памёр у нумары гатэля ў пасёлку Ратамка Мінскага раёна ў ноч на 12 мая.

«Па папярэднім заключэнні спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз устаноўлена, што смерць наступіла ў выніку ішэмічнай хваробы, артэрыяльнай гіпертэнзіі, сардэчнай недастатковасці, — паведаміла прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. — Дакладная прычына смерці і абставіны яе наступлення будуць вядомыя па выніках судова-медыцынскай экспертызы. Следчымі таксама вывучаюцца медыцынскія дакументы, якія прадставіў сваяк памерлага, які прыехаў у Беларусь і знаходзіўся побач з ім напярэдадні трагедыі».

Ілмарс Мелушкалнс — старшыня Думы Рыебіньскага края (Латгалія). Належыць да Латвійскай партыі зялёных.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула