БЕЛ Ł РУС

Двое расейцаў скралі шайбы на «Чыжоўка-Арэне»

14.05.2014 / 07:22

Грамадзяне РФ трапіліся на крадзяжы сувеніраў з крамы на «Чыжоўка-Арэне».

Зладзеяў затрымала міліцыя. Адзін з іх прысабечыў дзве шайбы, дзве кепкі і некалькі значкоў на суму 1,35 млн. рублёў, другі — значкі на суму 100 тыс. рублёў.

Абодва расейцы заплацілі штраф 1,5 млн рублёў, а таксама не трапілі на матч чэмпіянату свету, на які ўжо купілі квіткі. Калі б сума крадзяжу перавысіла 1,5 млн рублёў, парушальнікаў прыцягнулі б да крымінальнай адказнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула