БЕЛ Ł РУС

Расійская заўзятарка згубіла на хакеі сына

14.05.2014 / 09:51

КМ

А іншы замежны госць ледзь не застаўся без фотаапарата.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 12 мая жанчына на «Мінск-Арэне» «на хвілінку» адышла ад 5-гадовага сына, каб купіць яму соку. Калі вярнулася, дзіцяці на месцы не было. Хлопчыка адшукалі міліцыянты: ён згубіўся ў натоўпе людзей і паспеў дайсці да іншага ўваходу на трыбуны.

А на «Чыжоўцы-Арэне» ў той жа дзень міліцыянты дапамаглі замежнаму заўзятару вярнуць фотаапарат. Мужчына пакінуў яго літаральна на пару секунд без нагляду. Па запісах з камер убачылі, хто ўзяў тэхніку. І адшукалі злодзея проста на трыбунах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула