БЕЛ Ł РУС

ЧС у Мінску займае 3-е месца па сярэдняй наведвальнасці сярод хакейных чэмпіянатаў у ХXI ст.

14.05.2014 / 14:4

Пасля пяці дзён чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску сярэдняя наведвальнасць матчаў турніру складае 9089 чалавек.

Такім чынам, наш чэмпіянат ужо трапіў у топ-5 самых наведвальных чэмпіянатаў свету ў ХХІ ст. ЧС-2014 на дадзены момант займае 3-е месца.

На першым месцы — чэмпіянат свету ў Чэхіі (2004 г.), дзе сярэдняя наведвальнасць матчаў склала 9 859 чалавек. На другім радку першынство ў Германіі (2010 ) — 9 800 гледачоў.

Беларусь пасунула з трэцяга месца Канаду (2008 г.), дзе сярэдняя наведвальнасць склала 8834 чалавекі.

Пятую пазіцыю заняў чэмпіянат свету ў Фінляндыі (2003 г.) — 8021 глядач.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула