Расія працягвае граміць супернікаў: сёння пацярпеў Казахстан — 7:2
Зборная Расіі атрымала чацвертую перамогу на чэмпіянаце свету па хакеі. Сёння быў разгромлены Казахстан — 7:2.
Нагадаем, што тры гадзінамі раней Швейцарыя атрымала першую перамогу на ЧС: была пераможана Германія — 3:2
| Месца | Зборная | Гульні | Балы |
| 1 | Расія | 4 | 12 |
| 2 | Латвія | 3 | 6 |
| 3 | ЗША | 3 | 6 |
| 4 | Беларусь | 3 | 6 |
| 5 | Германія | 4 | 5 |
| 6 | Фінляндыя | 3 | 3 |
| 7 | Швейцарыя | 4 | 3 |
| 8 | Казахстан | 4 | 1 |
У групе А першую перамогу атрымала Славакія, якая выйграла на «Чыжоўка-Арэне» ў Нарвегіі — 5:2.
| Месца | Зборная | Гульні | Балы |
| 1 | Швецыя | 3 | 8 |
| 2 | Канада | 3 | 7 |
| 3 | Чэхія | 4 | 6 |
| 4 | Нарвегія | 4 | 6 |
| 5 | Францыя | 3 | 5 |
| 6 | Славакія | 4 | 4 |
| 7 | Данія | 3 | 3 |
| 8 | Італія | 4 | 3 |
У чацвер гуляюць: ЗША — Латвія (16:45), Канада — Данія (16:45);
Швецыя — Францыя (20:45)
Беларусь — Фінляндыя (20:45)
{POLL#244}