БЕЛ Ł РУС

Малады Лукашэнка ў нефармальнай абстаноўцы НЕВЯДОМАЕ ФОТА

15.05.2014 / 17:24

Аляксандр Лукашэнка стаіць у верхнім шэрагу (крайні справа). У адрозненне ад многіх таварышаў, ён сур'ёзны.

Здымак зроблены паміж 1972 і 1975 гадамі, верагодна, у Магілёўскай вобласці. На фатаграфіі — будатрад студэнтаў Магілёўскага педінстытута.

Пра гэта сведчыць абрэвіятура на транспаранце уверсе: ССО МДПІ - Студэнцкі будаўнічы атрад Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.

Фатаграфію «Салідарнасці» даў сын выпускніка МДПІ, які таксама ёсць на фота. З Аляксандрам Лукашэнкам яны вучыліся на розных факультэтах (будучы прэзідэнт скончыў гістарычны), і былі знаёмыя толькі на працягу аднаго лета, праведзенага ў будатрадзе.

Па ўспамінах былога студэнта Магілёўскага педуніверсітэта, малады Аляксандр Лукашэнка быў камсамольскім лідарам, вылучаўся кар'ерысцкімі памкненнямі і прагай улады нават у шараговых сітуацыях.

Калі аднойчы будучага прэзідэнта адхілілі ад нейкай пасады ў будатрадзе, той так перажываў, што ледзь не плакаў.

Аляксандр Лукашэнка — не той чалавек, які сам добраахвотна пакіне пасаду, робіць выснову былы студэнт Магілёўскага педуніверсітэта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула