БЕЛ Ł РУС

Джон Кэры: Чарговыя санкцыі Захаду супраць Расіі могуць закрануць газавы сектар

15.05.2014 / 22:10

Паводле украінскай службы Радыё «Свабода»

У выпадку, калі Масква будзе перашкаджаць правядзенню прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне, Захад ўвядзе супраць яе сектаральныя санкцыі. У Вашынгтона і Бруселя ў гэтых адносінах пазіцыя адзіная.

У Лондане дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры выклаў міністрам замежных спраў краін ЕС некаторыя пункты амерыканскага бачання чарговых санкцый супраць Расіі. Гэтыя санкцыі могуць закрануць буйныя сектары расійскай эканомікі, у тым ліку газавы і вугальны, паведамляе Украінская служба Радыё «Свабода».

Раней лідары ЕС, Злучаных Штатаў і краін G7 заяўлялі, што ў выпадку зрыву Масквой прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне і ўварвання на мацерыковую частку Украіны будзе прадпрыняты чарговы, трэці, этап санкцый — супраць цэлых сектараў расійскай эканомікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула