БЕЛ Ł РУС

Расія можа забараніць Facebook і Twitter

16.05.2014 / 10:01

Заява намесніка Раскамнагляда Максіма Ксянзова пра тое, што ў Расіі могуць заблакаваць Twitter і Facebook, з'яўляецца пазіцыяй ведамства, паведаміў тэлеканалу «Дождь» у пятніцу, 16 мая, прэс-сакратар Раскамнагляда Вадзім Ампелонскі.

«У ведамстве сапраўды разглядаюць магчымасць поўнай блакіроўкі Twitter і Facebook і не бачаць у гэтым ніякіх рызык. Ксянзоў досыць выразна і падрабязна сфармуляваў пазіцыю Раскамнагляду», — заявіў Ампелонскі.

«Гэта намеснік кіраўніка. Натуральна, ён выступаў не як Максім Ксянзоў, а як афіцыйны прадстаўнік нашага ведамства», — дадаў ён.

Раней Ксянзоў заявіў у СМІ, што кіраўніцтва некаторых замежных інтэрнэт-кампаній не ідзе на кантакт з расійскімі ўладамі і «выкарыстоўваюць карыстальнікаў як інструмент палітыкі». Раскамнагляд успрымае гэта як «сацыяльную пагрозу» і гатовы заблакаваць Twitter або Facebook у Расіі, бо не бачыць у гэтым вялікіх рызык.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула