БЕЛ Ł РУС

З Акрэсціна выпусцілі двух анархістаў

16.05.2014 / 18:50

Ірына Арахоўская

Сёння а 16.35 на свабоду выйшлі яшчэ два вязні Акрэсціна, якія правялі за кратамі 20 сутак: Аляксандр Стукін і Валерый Тамілін. Хлопцы з'яўляюцца актывістамі ініцыятывы «Ежа замест бомбаў». Бацькі хлапцоў забаранілі журналістам здымаць іх зблізку, патлумачылі, што баяцца праблем на вучобе.

Адзін з хлопцаў, Валеры Тамілін распавёў, што ізалятар на Акрэсціна перапоўнены, часам у камеры на 7 месцаў знаходзіцца 10 чалавек. У ізалятары шмат бамжоў і прастытутак, расказаў анархіст. Відаць, іх «схавалі» на час хакейнага чэмпіянату.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула