БЕЛ Ł РУС

Прарасійскія тэрарысты расстралялі аўтамабіль і прахожых пад Луганскам

18.05.2014 / 00:01

Nashaniva.com

Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль «Шэўрале» рухаўся ў бок Луганску. На блок-посце яго спрабавалі спыніць узброеныя людзі. Кіроўца не спыніўся і яго сталі пераследваць на машыне. Калі аўтамабіль дагналі, кіроўца і пасажыр былі абстраляныя.

Кіроўца загінуў на месцы, а пасажыра з цяжкімі раненнямі даставілі ў лякарню. Таксама пацярпелі два пешаходы — 47-гадовая жанчына і 27-гадовая дзяўчына, піша ўкраінская газета «Сегодня».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула