БЕЛ Ł РУС

У Брэсце двух чыноўнікаў Дзяржпрамнагляду будуць судзіць за карупцыю

19.05.2014 / 18:16

Пракуратура Брэсцкай вобласці накіравала ў суд Маскоўскага раёна Брэста крымінальную справу ў дачыненні да былога начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду і яго падначаленага — дзяржаўнага інспектара, якіх абвінавачваюць у перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў з карыслівай зацікаўленасці.

Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Сцяпан Ляшок, абвінавачаныя незаконна патрабавалі ад службовых асоб паднаглядных арганізацый вобласці прадастаўляць ім для асабістых мэтаў розныя таварна-матэрыяльныя каштоўнасці і паслугі матэрыяльнага характару за кошт сродкаў гэтых арганізацый, што пацягнула нанясенне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам.

Справа распачата і расследавана ўпраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, дзеянні абвінавачаных кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 426 Крымінальнага кодэкса. На маёмасць абвінавачаных накладзены арышт.

Як адзначыў прадстаўнік пракуратуры, за здзяйсненне карупцыйнага злачынства Крымінальным кодэксам прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

X

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула