Штармавое папярэджанне на другую палову дня ў Мінску: навальніца, шквал, град
Белгідрамет папярэджвае, што ў Мінску сёння, 20 мая, з 16 да 21 гадзіны пры навальніцы месцамі па горадзе чакаецца град, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с.
У сераду, на большай частцы тэрыторыі краіны і Мінскай вобласці чакаюцца навальніцы, месцамі град і моцныя залевы, у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.