БЕЛ Ł РУС

Беларусы, а хварэюць за Расію ФОТЫ

21.05.2014 / 09:44

Фотарэпартаж Настассі Храловіч

Учора адбыўся матч Беларусь — Расія (1:2), які выклікаў велізарны ажыятаж у Мінску. Шмат з тых, хто не трапіў на «Мінск-Арэну», прыйшоў заўзець за каманду ў «Арэну-Сіці» і ў так званыя «Зоны гасціннасці», у тым ліку каля Палаца спорта.

Перад матчам кожны ахвотны мог размаляваць сабе твар, і не толькі, сцяжком

Перад матчам кожны ахвотны мог размаляваць сабе твар, і не толькі, сцяжком

Даўганогія дзяўчаты фатаграфуюцца з расійскім фанатам

Прыязныя расійскія заўзятары: як бачым, ніякіх балалаек, мядзведзяў і шапак-вушанак

Хакейныя матчы Беларусь — Расія выклікаюць у нас такі ж ажыятаж, як у Лондане футбольныя класіка Англія — Германія.

фанат ХК «Дынама» Мінск

Дождж час ад часу перашкаджаў нармальнаму ўспрыманню хакея

Пытанне застаецца: хто спыніць Расію?

0:2 пасля другога перыяду

Шайба Уладзіміра Дзянісава ўсяліла неслабую надзею

Беларусь прайграла

Расія перамагла

Аматараў хакея з расфарбаванымі тварамі і беларускімі сцягамі ў руках было вельмі шмат, і сваю каманду яны падтрымлівалі гучнымі крычалкамі. Хакейныя двубоі Беларусь — Расія заўсёды выклікаюць ажыятаж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула