Таргі 21 мая. Еўра і расійскі рубель нязначна падаражэлі
На Беларускай валютна-фондавай біржы 21 мая прайшлі валютныя таргі.
У параўнанні з таргамі ў аўторак курс даляра не змяніўся — 10.040 беларускіх рублёў.
Еўра падаражэў на 20 рублёў да 13 770 рублёў.
Курс расійскага рубля павялічыўся на Br1 да 291 беларускіх.