Сяброўка памерлай берасцейкі: У медцэнтры хацелі ўсё выправіць самі
Фота Ірыны Тромзы з сацыяных сетак
Сяброўка памерлай Ірыны Тромзы Сняжана распавяла, што дзяўчына звярнулася ў медцэнтр, бо не магла зацяжарыць: «Яна не магла зацяжарыць і пайшла ў «Ладэ». Ёй увялі ўкол, і пасля гэтага ёй стала кепска. Яны спачатку самі спрабавалі ўсё зрабіць. А ў выніку «хуткую» выклікалі, думаю, толькі праз две гадзіны».
21-гадовая Ірына Тромза памерла 20 мая пасля візіту ў медцэнтр «Ладэ» ў Брэсце. Верагоднай прычынай смерці называюць анафілактычны шок.