БЕЛ Ł РУС

У Оршы ратавальнікі дасталі дзяўчынку з калодзежа ліўневай каналізацыі

21.05.2014 / 15:13

У Оршы вечарам 20 мая дзяўчынка 2008 года нараджэння звалілася ў адкрыты бетонны калодзеж ліўневай каналізацыі глыбінёй чатыры метры. Аб гэтым паведамляе прэс-служба МНС.

Інфармацыя паступіла ад відавочцы ў 20.14. Супрацоўнікі МНС дасталі дзіця пры дапамозе ратавальнай вяроўкі і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

Стан дзяўчынкі здавальняючы, бачных траўм няма. Для далейшага абследавання яна накіраваная ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула