Страляніна ў фінскай школе. Загінулі 9 чалавек
7 лістапада аб 11.45 у школе Якела ў мястэчку Туусула
, якое месьціцца ў 60 кілямэтрах ад Хэльсынкі, адзін з вучняў адкрыў агонь па настаўніках і аднаклясьніках.
7 лістапада аб 11.45 у школе Якела ў мястэчку Туусула
Фінскія СМІ апісваюць віноўніка трагедыі як чалавека, узлаванага на грамадзтва. Настаўнікі ўзгадваюць, што падлетак быў нешматслоўным, цікавіўся гісторыяй, філязофіяй, моцнымі гістарычнымі постацямі.
Юнак раней ня быў судзімы й на ўліку ў праваахоўных органаў не стаяў.
Гэта першая падобная трагедыя ў гісторыі Фінляндыі. Сёньня ў краіне аб’яўленая жалоба.