Сёння чвэрцьфінал Беларусь — Швецыя
На чэмпіянаце свету па хакеі сёння пройдуць чвэрцьфінальныя паядынкі. Зборная Беларусі а 21-й на «Мінск-Арэне» згуляе з камандай Швецыі.
А 17-й на «Мінск-Арэне» пачнецца матч Расія — Францыя.
На «Чыжоўка-Арэна» пройдуць гульні ЗША — Чэхія (16:00), Канада — Фінляндыя (20:00).
Зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Глена Хэнлана ў групавым раўндзе перамагла ў чатырох матчах (Казахстан, Швейцарыя, Германія, Латвія) і прайграла ў трох (ЗША, Фінляндыя, Расія).
Апошні раз беларусы гулялі ў чвэрцьфінале ў 2009 г.