БЕЛ Ł РУС

На захадзе Кітая — магутны тэракт, загінуў 31 чалавек, больш за 90 параненых

22.05.2014 / 09:46

Ахвярамі тэракту ў кітайскім горадзе Урумчы стаў прынамсі 31 чалавек, яшчэ больш за 90 атрымалі раненні. Пра гэта паведамляе «Сіньхуа».

У 8 раніцы па мясцовым часе два аўтамабілі заехалі ў натоўп людзей на гарадскім рынку. Затым невядомыя пачалі кідаць з машыны выбуховыя прылады. Неўзабаве на месцы здарэння пачаўся пажар.

Улады КНР ўжо назвалі гэта тэрактам. Старшыня КНР Сі Цзіньпін паабяцаў пакараць вінаватых.

У аўтаномнай акрузе Сіньцзяне, у якім размешчаны Урумчы, за апошні час адбылося некалькі нападаў сепаратыстаў-уйгураў. У канцы красавіка тры чалавекі сталі ахвярамі выбуху на вакзале і яшчэ 80 былі параненыя.

Уйгуры змагаюцца за незалежнасць акругі ад Кітая. З канца 1990-х гадоў у рэгіёне дзейнічае радыкальная групоўка «Ісламскі рух Усходняга Туркестана», актывісты якой рэгулярна ладзяць тэракты на тэрыторыі краю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула