Фільму «Крымінальнае чытво» — 20 гадоў
У маі 1994 года Нэльсан Мандэла прыняў прысягу, стаўшы першым чарнаскурым прэзідэнтам Паўднёвай Афрыкі. Пасля доўгага будаўніцтва быў нарэшце адкрыты тунэль пад Ла-Маншам, які звязаў Англію і Францыю. А на Французскай Рыўеры адбылася яшчэ адна важная падзея: у рамках Канскага кінафестывалю ўпершыню была паказана стужка Квенціна Таранціна «Крымінальнае чытво».
«Паказ пачынаўся а 8:30, — згадвае кінакрытык Эн Томпсан. Яна была ў Палацы фестываляў у якасці журналіста Entertainment Weekly. «Акрамя захопленых апладысментаў я нічога не памятаю. Гэта было неверагодна. Мы чакалі чагосьці асаблівага — і не памыліліся».
Вестка пра тое, што Таранціна сказаў новае слова ў гангстэрскім кіно, імгненна разляцелася па свеце.
У Канах фільм атрымаў галоўны прыз — Залатую пальмавую галіну. Наступныя некалькі тыдняў карціна падарожнічала па іншых фестывалях. Рэдкія крытычныя водгукі танулі ў моры захапленняў. Не абыйшлося і без драматычнага эпізоду.
Вячэрні паказ, які адкрываў Нью-Ёркскі кінафестываль, быў раптам спынены. Дэвід Ансен, у той час кінакрытык Newsweek, успамінае: «Хтосьці страціў прытомнасць, выклікалі доктара. А потым фільм запусцілі з таго месца, дзе [персанажу Уме Турман] робяць укол адрэналіну ў сэрца — і зала ўзарвалася».
Чытаць падрабязны артыкул на сайце Бі-Бі-Сі
Misirlou Дзіка Дэйла
Яшчэ адзін саўндтрэк - музыка 1960-х The Ventures